Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на пашырэнне ідэяў дэмакратыі ды правоў чалавека, самаарганізацыю дзеля самаадукацыі і стварэння нефармальных ды інавацыйных адукацыйных асяродкаў, адстойванне прафесійных правоў, падвышэнне грамадзянскай кампетэнтнасьці, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці. Таксама прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокай педагагічнай супольнасці.

Праекты могуць выконвацца ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і медыя-праектаў, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фэстаў ды інш.

Агульныя палажэнні конкурсу:

— час правядзення праектаў: 15 чэрвеня — 31 снежня 2013 г.;

— бюджэт праекта не больш за 500 $;

— cправаздача па праекце павінна быць здадзеная не пазней за 31 снежня 2013 г.;

— у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі ды закупка тэхнікі.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на электронны адрас: [email protected].

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 чэрвеня 2013 г.

Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 15 чэрвеня 2012 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?