Сацыёлагі вырашылі скласці партрэт ідэальна прыгожых людзей па дадзеных апытання 1000 мужчын і 1000 жанчын. Кожны з удзельнікаў павінен быў назваць частку твару зоркі, якую ён лічыць самай сэксуальнай.

Праведзенае на замову брытанскай сеткі супермаркетаў Morrisons сацыялагічнае апытанне дазволіла высветліць, што мужчынам больш за ўсё падабаецца плоскі жывот спартоўкі Джэніфер Эніс, які павінен спалучацца з пышнай фігурай Беёнсэ і шыкоўнымі валасамі Кэтрын Джэнкінс. Самым сэксуальным апынуўся прамы строгі нос Саманты Кэмеран, жонкі дзейснага прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Праўда, складзеная з гэтых частак цела фатаграфія "самай сэксуальнай жанчыны" выглядае, чамусьці, крыху страшнавата.

Ідэальны мужчына павінен, на думку жанчын, валодаць целам альбо Дэвіда Бэкхэма, альбо Джэнсана Батана, усмешкай Раяна Гослінга, сківіцай Брэда Піта і вачыма выканаўцы ролі Джэймса Бонда акцёра Дэніэла Крэйга. Апытанне таксама паказала, што большасць пакупнікоў Morrisons сканцэнтраваны на паляпшэнні ўласнага цела.

46% у цяперашні час імкнуцца палепшыць сваё здароўе і паправіць спартыўную форму.

20% апытаных незадаволеныя той формай, якой валодаюць, а 61% лічыць, што пераход на рэжым здаровага харчавання адразу павінен рэзка палепшыць іх самаадчуванне і выгляд, што не адпавядае праўдзе.

27% заявілі, што адмова ад шакаладу зрабіла іх больш упэўненымі ў сваёй фігуры, але толькі 30% рэгулярна наведваюць спартзалу для дасягнення таго ж псіхалагічнага эфекту, а 13% упэўненыя ў сваёй фігуры проста таму, што часта ходзяць па крамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?