Пуціну 60 гадоў, ягонай жонцы 55. У шлюбе яны пражылі 30 гадоў і выгадавалі дзве дачкі, якім ужо за 20.

Пуцін з Людмілай Пуцінай у чацвер вечарам пабывалі на балеце «Эсмеральда» у Дзяржаўным Крамлёўскім палацы
. Пасля балета яны далі інтэрв’ю карэспандэнтцы тэлеканала «Расія 24». Відавочна, гэта была хатняя загатоўка.
Карэспандэнтка падышла да пары і запыталася пра тое, ці праўда, што яны больш не жывуць разам.
«Так, можна сказаць, гэта цывілізаваны развод», — сказала Людміла Пуціна з драўляным выразам твару, але стараючыся захаваць годнасць.

Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, заявіў, што гэта «супольнае рашэнне».

«Я далучаюся да слоў Уладзіміра Уладзіміравіча, гэта сапраўды было нашым супольным рашэннем», — пацвердзіла Людміла Пуціна.

Прэзідэнт Расіі патлумачыў развод з жонкай Людмілай тым, што не ўсе гатовыя да высокай ступені публічнасці, якую прадугледжвае роля жонкі палітыка такога ўзроўню
. «Уся мая дзейнасць, уся мая праца звязана з публічнасцю, з абсалютнай публічнасцю. Камусьці гэта падабаецца, камусьці не, але ёсць людзі, якія цалкам з гэтым несумяшчальныя», — заявіў Пуцін, адказваючы на пытанне журналіста.

«Людміла Аляксандраўна адстаяла гэтую вахту, 8 гадоў, ужо дзевяць», — сказаў Пуцін.

«Кожны з нас жыве сваім жыццём», шлюб вычарпаў сябе, мы практычна не бачымся, — сказала Людміла Пуціна.
І пацвердзіла, што не любіць пералётаў, не любіць публічнасці.

Пуцін адзначыў, што іх дзеці выраслі, вучыліся і жывуць у Расіі. Людміла Пуціна, у сваю чаргу, падзякавала яму за клопат пра дзяцей.

Калі галоўнае было прамоўлена, Пуціны сталі выглядаць трохі больш разняволена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?