За першае паўгодзьдзе аб’ём экспарту мяса ў Расею скараціўся на 36,5%. Рост складзкіх запасаў сягае 90%.

Расея па‑ранейшаму застаецца асноўным пакупніком беларускага мяса.

Летась па выніках першага паўгодзьдзя назіраўся амаль 30%‑ы рост экспарту, адзначае газэта «Белорусы и рынок». Экспэрты вылучаюць дзьве прычыны падзеньня аб’ёму экспарту мяса ў Расею сёлета — рынкавая ды вэтэрынарная. Ад пачатку году беларускія прадпрыемствы інспэктавалі прадстаўнікі Рассельгаснагляду. Нагадаем, што па выніках першай праверкі былі атэставаныя толькі тры прадпрыемствы, потым іх колькасьць павялічылася да 15.

На дадзены момант у РФ назіраецца перавышэньне прапановы імпартнага мяса. Беларуская прадукцыя не знаходзіць свайго пакупніка праз вышэйшыя, як у канкурэнтаў, кошты.

СП, паводле «Белорусы и рынок»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0