Расія разумее і падтрымлівае імкненне Беларусі наладзіць стасункі з Захадам.

Пра гэта заявіў пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў 7 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Расію не насцярожваюць спробы Беларусі наладзіць адносіны з Еўрасаюзам.
Беларусь — еўрапейская краіна, яна не можа жыць з суседзямі ў такіх сённяшніх узаемаадносінах», — сказаў пасол.

Пры гэтым Сурыкаў падкрэсліў, што патрабаванні ЕС да Беларусі Расія лічыць празмернымі.

«Што такое наогул — патрабаванні да сучаснай незалежнай краіны? Выпусці палітвязняў — у краіне па законе няма палітвязняў, гэта крымінальныя злачынствы.
Як іх выпусціць? Дэ-факта прызнаць, што парушана заканадаўства і канстытуцыя краіны? Так не бывае», — заявіў пасол.

Сурыкаў таксама нагадаў, што ЕС патрабуе ад Беларусі адмены смяротнага пакарання, забываючы, што на рэферэндуме большасць грамадзян краіны прагаласавалі за яе захаванне.

Паводле дыпламата, расійскі бок задаволены бягучай сітуацыяй.
«У еўрапейскага і беларускага бакоў ёсць разуменне, што ад патрабаванняў трэба перайсці да перамоваў і кансультацый. У сувязі з гэтым пачаўся пакуль яшчэ не дыялог, але падрыхтоўка да яго. Мы гэта разумеем і падтрымліваем», — заявіў Сурыкаў.
Ён асабліва адзначыў, што ў Расіі «ніякай рэўнасці няма».
«Мы будзем насцярожана ставіцца, калі гэты дыялог будзе мантавацца на процівагу з Расіяй. Але еўрапейскія і беларускія палітыкі разумеюць, што ў гэтай сітуацыі нельга супрацьпастаўляць ЕС Расіі», — дадаў Сурыкаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?