Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 9-11 чэрвеня будзе знаходзіцца ў Азербайджане з афіцыйным візітам. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе МЗС Беларусі, візіт прымеркаваны да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
У рамках візіту запланаваны сустрэчы Макея з высокапастаўленымі афіцыйнымі асобамі Азербайджана.
Чакаецца, што кіраўнік беларускага МЗС выступіць у Азербайджанскай дыпламатычнай акадэміі на прысвечаным юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін форуме.