Каля сталічнага Камароўскага рынка адкрыўся новы рэстаран «Лідо».Яго будаўніцтва пачалося ў 2010 годзе на месцы былой сталовай завода імя Арджанікідзэ, быў выкарыстаны каркас старога будынка.
У новым рэстаране 650 пасадачных месцаў у некалькі залах і дзіцячы пакой. Гэта робіць «Лідо» найбольшым рэстаранам краіны.Больш за 400 чалавек могуць яшчэ прымаць «Мулен Руж», «Застолле» і «Журавінка».
Замоўца будаўніцтва — Галоўнае кіраванне капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справаў прэзідэнта. Кіраўніцтва і будзе валодаць «Лідо», як і яшчэ адзін мінскі рэстаран з такой назвай.
* * *
Брэнд «Лідо» ў Беларусі належыць непасрэдна Кіраўніцтву справаў прэзідэнта.Латыш Гунарс Кірсанс, уладальнік сеткі хуткага харчавання ў сябе на радзіме, у 2004 адкрыў рэстаран на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Неўзабаве адзіным уласнікам «Лідо», якое пераўтварылася ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, стала Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
За брэнд Кірсансу былі заплачаныя немалыя грошы — $1,5 мільёна.