7 чэрвеня ўпраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распачата справа па ч. 2 арт. 162 КК (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула смерць пацыента).

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, 21 мая ў следчыя органы

звярнулася сям'я Когут з заявай аб неналежным выкананні прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы, дзе на лячэнні знаходзіўся іх двухмесячны сын.
Праводзілася праверка. 31 мая Святаслаў памёр. На падставе вынікаў праверкі было прынята рашэнне распачаць крымінальную справу.

Для расследавання крымінальнай справы створана следчая група.

У Інтэрнэце заклікаюць да падпісання петыцыі аб належным расследаванні абставін смерці маленькага Святаслава.

Гісторыя жыцця і смерці выкладзена на сайце change.org

Святаслаў Когут нарадзіўся 7 сакавіка даношаным, пішуць бацькі, на 4-я суткі яго выпісалі здаровым. У ноч на 21 сакавіка яму стала кепска, і бацькі выклікалі хуткую.
Іх прывезлі ў прыёмнае аддзяленне Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы, адкуль потым адправілі ў першае педыятрычнае аддзяленне.
На працягу ўсяго знаходжання ў бальніцы Святаславу не зрабілі неабходнага абследавання брушной поласцi,
зазначаюць бацькі, хоць усё паказвала на паталогію страўнікава-кішачнага тракту. 29 сакавіка хлопчыка выпісалі, але на наступны дзень яму стала кепска, і бацькі зноў выклікалі хуткую. 1 красавіка дзіцяці зрабілі рэнтгенаскапію ...
А далей усё як у кашмары: у мяне забралі дзіця і аднеслі ў рэанімацыю, піша мама, у гэты ж дзень яму зрабілі першую аперацыю. 3 красавіка была зроблена другая аперацыя, па выніках якой Святаславу выдалілі ўвесь тонкі кішачнік і 1/3 частку тоўстай кішкі.

З 1 красавіка па 31 мая наш сын знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні. Ён не мог засвойваць ежу. 31 мая ў дзіцяці адмовіў правы жалудачак сэрца ... У 23.10 дзіця памерла ...

Бацькі вінавацяць у смерці сына Віцебскую дзіцячую абласную клінічную бальніцу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0