Сярод вечнага пылу і дыму,
За якімі жыцця невідно,
Мы гаворым, што любім Радзіму
Вельмі моцна і вельмі даўно.
Мы гаворым, і болей нічога
Мы не робім, каб нешта змяніць
У сабе, каб да Храма дарогу,
Як і Храм, што мы любім, любіць
Сярод вечнага пылу і дыму,
За якімі і нас нечутно
Хоць гаворым, што любім Радзіму
Вельмі моцна і вельмі даўно.
І ад гэтага сумна і слёзна,
І ніхто не мяняецца з нас,
Хоць мяняцца ніколі не позна
Покуль нас не забіў яшчэ час,
У якім мы жывём і гаворым,
Больш, чым робім, каб жыць і любіць,
І знікае наш Храм, як у моры,
У траве, што пыліць і дыміць…
27.05.2013