Ад 6 чэрвеня у Беларусі стартуе новы фантастычны фільм з Уілам Смітам — «Пасля Зямлі», піша kinakong.by.
Акурат да прэм’еры быў падрыхтаваны беларускамоўны трэйлер да фільма. Яго агучваў тэлевядучы, акцёр тэатра і кіно Сяргей Жбанкоў.
Падзеі ў фільме разгортваюцца на планеце Нова Прайм, куды людзі вымушаныя былі перасяліцца пасля катастрофы. У фільме акцёр Уіл Сміт зняўся разам са сваім сынам Джэйданам.