Шаноўная рэдакцыя, выказваю сваю шчырую падтрымку і салідарнасьць у справе нашага супольнага змаганьня за Беларусь.
Няма сумневу, што наша ніва ўжо ніколі не зарасьце пустазельлем, а ўраджай будзе спорым і добрым.
Зычу Вам заўсёднага нацыянальнага аптымізму і далейшай стваральнай дзеі на карысьць Бацькаўшчыны. Каб пазьбегнуць залішняга патасу, да тых часоў, пакуль не пераможам, ахвярую ўсе магчымыя ў «НН» ганарары на справу Першай Беларускай Газэты. Карыстаючыся магчымасьцю, выстаўляю і свой голас супраць расейскамоўнай «Нямецкай хвалі» для Беларусі.