У суботу ля канцэртнай залы «Верхні горад» прайшла першая джазавая субота. Цягам трох дзён (8, 15 і 29 чэрвеня) на плошчы Свабоды выступілі і выступяць джазмэны з дзесяці краін.

На першым суботнім канцэрце шчыравалі класікі беларускага джаза Apple Tea разам з вакалісткай Шэндай Рул (якая ўжо выступала ў Мінске пару гадоў таму) , а таксама французскае Exultet Trio і ўкраінцы Pur:Pur, якія ў той самы дзень адыгралі канцэрт і ў клубе Re:Public.

Негледзячы на тое, што канцэрт супаў з моцнай залевай, людзей на плошчы Свабоды сабралася багата — цалкам запоўненымі апынуліся суседнія з плошчай вуліцы.

15 чэрвеня ля Ратушы выступяць Liptnitsky Show Orchestra, нямецкі гурт Three Fall, а таксама амерыканскі трубач Эдзі Хэндэрсан.

29 чэрвеня — эстонцы Jaak Lutsoja group, італьянскі дуэт Кеко Фарнарэлі і Раберта Керіла, а таксама беларусы Konstantin Goryachi Trio

Відэа Сяргея Лепчанкова.

Chanda Rule & Apple Tea

Exultet Trio

Pur:Pur

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?