Меркаванні2828

Багданкевіч пра новага памочніка Лукашэнкі: «Талковы!» + пяць фактаў пра вундэркінда Кірыла Рудага

Наймаладзейшы ў адміністрацыі

Словы Аляксандра Лукашэнкі пра амаладжэнне кадраў не засталіся пустымі. 10 чэрвеня стала вядома пра нечаканае кадравае рашэнне. Памочнікам прэзідэнта па эканоміцы прызначаны 35-гадовы Кірыл Руды.

Да гэтага пасаду займалі адыёзны Сяргей Ткачоў, які сышоў у «Амкадор», і пенсіянер Пятро Пракаповіч, якога павысілі ў віцэ-прэм’еры.

Кірыл Руды будзе наймаладзейшым у вышэйшых эшалонах улады. Але не гэта самае рэдкае. Ён прыйшоў на высокую пасаду не з казармаў і не з выканкамаўскіх кабінетаў. Перш чым трапіць ва ўладу, Руды зрабіў выдатную навуковую кар’еру. Кандыдатам навук стаў ужо ў 23 гады, а доктарам — у 33.

Навуковыя зацікаўленасці Рудага — фінансы, крэдыты, фінансавыя крызісы. Ён аўтар некалькіх навучальных дапаможнікаў. Вось спіс ягоных публікацый.

«Знешнеэканамічная раўнавага і фінансавыя механізмы яе фарміравання ў краінах з транзітыўнай эканомікай», — так гучала тэма ягонай доктарскай. Навуковым канстультантамі працы быў рэктар БГЭУ, былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў. Нейкі час быў намеснікам дэкана ў «альма матэр».

Стажыраваўся ў ЗША

Кірыл Руды быў стыпендыстам праграмы Фулбрайта, якая фінансуецца ўрадам ЗША, і накіраваная на правядзенне навукова-даследчай работы ў адным з універсітэтаў Амерыкі. На працягу чатырох месяцаў беларус стажыраваўся ў Чыкага. Казаў, што яго выбралі на праграму, бо «ўзяў усіх сваёй маладосцю, запалам і камунікабельнасцю».

Працаваў у Чыкага над «планам фінансавай стабілізацыі краін СНД». Адразу ж сказаў, што з’язджаць у Штаты назаўсёды ён не збіраецца, так і выйшла.

Вядома, што ён жанаты. У пашпарце пішацца лацінкай Kiryl Rudy. Але жонка ў пашпарце ўжо Elena Rudaja, а не Alena, як належыць па-беларуску.

Багданкевіч: «Талковы, граматны, сучасны»

Кірыл Руды абараніў кандыдацкую ў 2001 годзе ў «наргасе». Тэма — «Механізм выбару рэжыму абменнага курсу». Навуковым кіраўніком быў прарэктар БГЭУ Мікалай Заяц. Апанентам пры абароне быў прафесар Станіслаў Багданкевіч.

Ганаровы старшыня АГП узгадвае пра Кірыла Рудага: «Моцны студэнт, паспяхова абараніў кандыдацкую. Талковы, граматны, сучасны, падрыхтаваны, працавіты. Калі да яго будуць прыслухоўвацца, то гэта вельмі добра. Такіх людзей і трэба ўцягваць ва ўладу. Разам з тым, трэба мяняць сістэму. Інакш нават такіх людзі, як Руды будуць увесь час заставацца „на пабягушках“. У Лукашэнкі не было паўгода памочніка па эканоміцы? А Мясніковіч хіба не памочнік?» — іранізуе сп. Багданкевіч.

Кітай

Некалькі апошніх гадоў Кірыл Руды працаваў эканамічным дарадцам у пасольстве Беларусі ў Кітаі. У сваіх навуковых працах Руды пісаў пра «ўзмацненне ўплыву КНР у свеце». «Нягледзячы на складанасць кітайскай мовы, у апошнія гады яе папулярнасць у свеце расце, што найперш звязана з ростам і неабходнасцю эканамічнага супрацоўніцтва з Кітаем».

Што датычыць самой працы, то тут інфармацыі не так шмат. Вядома, што Кірыл Руды вёў з кітайскім Дзяржбанкам аб супрацоўніцтве з Беларуссю. Браў удзел у распрацоўцы праекта кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, што мае паўстаць пад Смалявічамі.

Бізнэс

Перад прызначэннем у Адміністрацыю Руды крыху папрацаваў у бізнэсе. Апошнім часам ён з’яўляўся намеснікам гендырэктара беларуска-кітайскага прадпрыемства «Бел Хуавэй Техноладжыс». Прынамсі, сёлета ў сакавіку агучваў ідэю стварэння смартфонаў, якія будуць прадавацца пад брэндам «Гарызонта».

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы7

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адмянілі дзіцячых стаматолагаў4

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама14

У Ніцы памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Ёй было 40 гадоў1

Вольга Чамаданава стала мадэллю на модным дэфіле ФОТАФАКТ9

Ці могуць пасажыра аштрафаваць, калі кіроўца не змог прадаць яму квіток?1

Дэпутаты з «Альтэрнатывы для Германіі» наведалі ПВТ у Мінску3

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку6

Як уранку і папярэджвалі, у Мінску рэзка пагоршала надвор'е, пачалася завіруха

У Гомелі жанчына ў касцюме аднарога ўкрала ў дзіцяці куртку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы7

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць