Каб прадубляваць перакладзены тэкст на лацінку, трэба націснуць на значак «ä» ў ніжнім правым куце поля перакладу.
Google Translate — паслуга, якая прадстаўляецца кампаніяй Google Inc. для перакладу часткі тэкста або вэб-старонкі на іншую мову.
З беларускай мовы і на беларускую Google Translate пачаў перакладаць у жніўні 2009 года. Беларуская — адна з 71 мовы, даступных праз Гугл Транслейт.
Лацінка, якую выкарыстоўвае Гугл Транслейт, — гэта нарматыўная лацінка для транслітарацыі геаграфічных назваў, зацверджаная Акадэміяй навук.
Глядзі таксама: Лацінка, lacinka… А якія правілы беларускай лацінкі?