Ужо на сьвяце гораду менчукі змогуць упершыню падзівіцца на тралейбус новага пакаленьня, які можа рухацца без падключэньня да крыніцы току, эканоміць электраэнэргію й самастойна дыягнаставаць паломкі. Улетку наступнага году такая мадэль зьявіцца і на гарадзкіх маршрутах.

Беларусь сёньня —найбуйнейшы апэратар тралейбуснага руху ў сьвеце. Адмаўляцца ад гэтага віду транспарту ў краіне пакуль не намераныя — наадварот, усяляк мадэрнізуюць экалягічныя, а цяпер яшчэ й эканамічныя машыны. На новай мадэлі спажываньне электраэнэргіі скарочанае ўдвая.

Тралейбус сам падтрымлівае камфортную для пасажыраў тэмпэратуру ў салёне, паведамляе пра непаладкі ў дыспэтчарскі пункт, падумалі канструктары і пра зручнасьць для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Кіраўніцтва прадпрыемства запэўнівае — новую мадэль тралейбуса менчукі змогуць убачыць ужо на сёлетнім сьвяце гораду, а паспрабаваць у дзеяньні — улетку наступнага году.

Паводле СТВ

1 верасьня ў Менску адкрываюцца новыя тралейбусныя маршруты для Малінаўкі, Паўндёвага Захаду, Сухарава, Захаду й Кунцаўшчыны.

№ 48 «ДС Сухараво — ДС Кунцаўшчына» (вул. Лабанка, вул. Шаранговіча, вул. Гарэцкага, вул. Лабанка, вул. Кунцаўшчына);

№ 52 «ДС Малінаўка‑4 — ДС Кунцаўшчына» (вул. Ясеніна, вул. Рафіева, вул. Гарэцкага, вул. Лабанка, вул. Кунцаўшчына).

Паводле Minsktrans.by

Гэтыя вугорскія аўтобусы ад’езьдзілі ў нашай сталіцы роўна 40 гадоў. Апошні аўтобус праедзе па сталічных вуліцах 4 верасьня.

Паводле: «Комсомольская правда» в Белоруссии»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0