У Кіеве ў панядзелак Лана сабрала аншлаг, гледачы прастаялі ўвесь канцэрт.

У Кіеве ў панядзелак Лана сабрала аншлаг, гледачы прастаялі ўвесь канцэрт.

Інтрыга, што бударажыла розумы аматараў музыкі апошнія некалькі дзён, вычарпана. Чароўная амерыканская спявачка Лана Дэль Рэй прыляцела ў Мінск і 12 чэрвеня збіраецца даць канцэрт у «Мінск-Арэне»,
— паведамілі НН арганізатары.

Нагадаем, што з-за хваробы спявачкі — у яе забалела горла — быў адменены канцэрт у Маскве 8 чэрвеня, а ў Пецярбургу перанесены з 6 на 19 чэрвеня.

А вось канцэрт у Кіеве 10 чэрвеня прайшоў з поспехам.
Лана Дэль Рэй давяла публіку да экстазу, а пры канцы канцэрту надзела на галаву ўкраінскі вянок, паведамляюць украінскія СМІ.

Палац «Украіна» быў набіты бітком, і арганізатарам давялося ставіць яшчэ адзін шэраг крэслаў. Зала была поўная. На працягу ўсяго канцэрта Дэль Рэй спявала ўжывую.

Каб адчуць падтрымку гледачоў, Лана папрасіла прысутных у зале ўстаць, таму слухачы прастаялі разам са спявачкай ўвесь канцэрт.

Канцэрт Ланы Дэль Рэй пройдзе на «Мінск-Арэне» ў сераду і пачнецца ў 20:00, цана квіткоў складае ад 310 тыс. да 785 тыс. рублёў.

***

Лана Дэль Рэй (Элізабет Грант) -- амерыканская спявачка, аўтар-выканаўца. Упершыню вядомасць прыйшла летам 2011 года пасля выпуску відэакліпа «Video Games», які прагледзелі 600 тысяч раз у Інтэрнэце на працягу трох тыдняў. Яе голас параўноўваюць з такімі вакалісткамі, як Нэнсі Сінатра, Амброзія Парслі і Чайна Форбс з Pink Martini. У 2012 годзе яна была ўзнагароджана прэміяй Brit Awards у катэгорыі «Міжнародны прарыў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?