11–13 чэрвеня ў Мінску знаходзіцца дэлегацыя дэпартамента бяспекі партоў, аэрапортаў і межаў паліцыі Абу-Дабі (ААЭ) на чале з дырэктарам Хамісам Мусабехам аль-Марарам. Мэта візіту — абмен вопытам, азнаямленне з сістэмай арганізацыі бяспекі дзяржавы на мяжы, у аэрапортах і на іншых важных аб’ектах, паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.
11 чэрвеня з замежнай дэлегацыяй сустрэўся міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Замежныя праваахоўнікі вывучаць арганізацыю службовай дзейнасці спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», дзе таксама будзе разгледжана магчымасць іх навучання паводле розных праграм.
Пасля гэтага прадстаўнікі паліцыі Абу-Дабі сустрэнуцца з экспертамі мытнага і памежнага камітэтаў. Прэзентацыя новых тэхналогій, што прымяняюцца ў мэтах авіяцыйнай бяспекі, адбудзецца падчас наведвання дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. У нацыянальным аэрапорце Мінск госці азнаёмяцца з працай адпаведных структур па арганізацыі бяспекі.
Праграмай апошняга дня візіту прадугледжана паездка на мяжу з Літвой, дзе будзе вывучана арганізацыя службовай дзейнасці пунктаў памежнага і мытнага кантролю на пераходзе «Каменны Лог».
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ