Падчас рамонту дома №51 на вуліцы Садовай у Браславе сцены былі ўпрыгожаныя старадаўнімі краявідамі горада. Фота Галляша Сялявы, braslaw.by.

Старая мапа горада ўпрыгожвае фасад аднаго з дамоў у Нясвіжы. Фота Паўла Печанко.

Летась у Навагрудку пры падрыхтоўцы да абласных «Дажынак» на фасадах дамоў таксама змясцілі гістарычныя выявы.

Падчас рамонту дома № 51 на вуліцы Садовай у Браславе сцены былі ўпрыгожаныя старадаўнімі краявідамі горада, паведамляе сайт westki.info. На адной сцяне мастачка Марына Рачынская перадала выяву Браслава паводле замалёўкі Напалеона Орды 1876 года. На іншай — панараму квартала для дзяржаўных службоўцаў, збудаванага ў міжваенны час паводле праекта Юльюша Клоса.

Ідэя аздаблення дома малюнкамі належыць начальніку аддзела архітэктуры і будаўніцтва Браслаўскага райвыканкама Юрыю Мірашу. Замоўнікам працаў было мясцовае прадпрыемства камунальнай гаспадаркі, паведамляе «Браслаўская звязда».

Падобнае аздабленне фасадаў старымі выявамі гарадоў у Беларусі практыкуецца не першы раз. Старая мапа горада ўпрыгожвае фасад аднаго з дамоў у Нясвіжы. Летась у Навагрудку пры падрыхтоўцы да абласных «Дажынак» на фасадах дамоў таксама змясцілі гістарычныя выявы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?