12—13 чэрвеня намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына будзе знаходзіцца з візітам у Вільнюсе, дзе возьме ўдзел у кансультацыях паміж МЗС Беларусі і Літвы на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас кансультацый бакі абмяркуюць стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама шэраг актуальных пытанняў, якія тычацца ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?