«Мы сумленна спрабавалі ўзгадніць нашы ўяўленні пра сямейнае жыццё. Пакуль мы не разумеем, як выйсці з сітуацыі.
Тым не менш, мы пастараемся захаваць павагу адзін да аднаго і да нашых дзяцей», - гаворыцца ў заяве кіраўніка чэшскага ўрада.
Дзве непаўналетнія дачкі Нечаса застануцца на апецы маці, пры гэтым бацька будзе ўдзельнічаць у іх выхаванні. Акрамя дачок, у Петра і Радкі Нечасаў ёсць двое дарослых сыноў.
Іх шлюб доўжыўся 25 гадоў. У сярэдзіне студзеня Нечас абвясціў, што ўжо на працягу некалькіх месяцаў ён з жонкай не жыве разам.

Цікава, што ў канцы мая Нечас наведваў Расію, а падчас пралёту над Беларуссю ў яго самалёта трэснула шыба, аднак пілоты не селі над нашай краінай, а дацягнулі да Масквы.

А на мінулым тыдні Уладзімір і Людміла Пуціны абвясцілі пра тое, што развяліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0