Найбольшы задэклараваны гадавы даход за 2012 год у Беларусі склаў 66 мільярдаў рублёў, што адпавядае сямі з паловай мільёнам даляраў. Начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабладання фізічных асобаў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусі Святлана Шаўчэнка паведаміла, што такія грошы атрымаў жыхар Мінска за гандаль акцыямі. Найбольшы падаходны падатак у 2012 склаў 7 мільярдаў рублёў.

Усяго па выніках 2012 года дэкларацыі аб сукупным гадавым даходзе падалі каля 25 тысячаў чалавек. Гэта прыкладна на 2000 чалавек менш, чым летась. Шаўчэнка патлумачыла, што такое скарачэнне звязана з тым, што ў 2011 годзе шмат люзей прадавалі машыны напярэдадні ўступлення ў сілу новых тарыфаў размытнёўкі аўто.

Больш за ўсіх дэкларацый падалі мінчукі — 9293. Найменьш дэкларацыяў падалі жыхары Гродненская вобласці — усяго 2171.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?