Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска санкцыянавала зняволенне пад варту 81-гадовага мінчука, які забіў сваю хворую жонку.

Выпадак адбыўся днём 7 чэрвеня. Пенсіянеру, паводле яго слоў, стала вельмі шкада сваю амаль бездапаможную ляжачую жонку, і ён вырашыў пазбавіць яе ад пакут.

Мужчына нанёс жонцы не менш чым шэсць удараў малатком па галаве. Ад атрыманых траўм яна памерла. Пасля гэтага пенсіянер тым жа малатком знявечыў сябе, нанёсшы некалькі ўдараў па нагах, у выніку чаго пераламаў пальцы, парваў тканкі.

У такім стане бацьку і маці знайшоў сын. Ён і выклікаў міліцыю.

Справа распачата па п. 2 ч. 2 арт. 139 (забойства старога чалавека). Абвінавачанне пенсіянеру пакуль не прад'яўлялася. Прызначана псіхіятрычная экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?