Пра тое, што беларускага кіраўніка чакаюць у Кіеве 18 чэрвеня, паведаміў тэлеканалу 24tv.ua першы намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Аляксандр Міхневіч, які знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы.

«Афіцыйна прэзідэнты не сустракаліся каля трох гадоў, хоць неафіцыйныя сустрэчы адбываліся рэгулярна. Назапасілася шмат бягучых станоўчых пытанняў», — сказаў Міхневіч.

Паводле яго слоў, Лукашэнка і Януковіч маюць намер абмеркаваць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
«Мы не проста прадаем і купляем, мы ствараем сумесныя прадпрыемствы. Мы актыўна запрашаем ўкраінскі бізнэс у Беларусь — у фармацэўтыку, у энергетыку і гэтак далей. Вось на гэтыя тэмы, якія маюць перашкоды на гэтым шляху, пагутараць прэзідэнты, каб іх ліквідаваць», — сказаў намеснік міністра замежных спраў.

Апошні раз рабочая сустрэча Януковіча і Лукашэнкі адбылася 11 ліпеня 2010 у Крыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?