У Бразіліі вынайшлі куфаль, які не можа стаяць на стале роўна, калі не падкласці пад яго мабільны тэлефон.

Дно зроблена няроўным, і ён не можа стаяць на паверхні стала самастойна.

Такая ёмістасць была створана для таго, каб людзі ў кавярнях і барах прысвячалі больш часу камунікацыі адзін з адным, а не праверцы новых паведамленняў або перапісцы з сябрамі з дапамогай тэлефонаў.

«Афлайн-куфаль» быў прыдуманы супрацоўнікамі мясцовага рэкламнага агенцтва. Як адзначылі аўтары, яны ўскладаюць на яго вялікія надзеі.
Вандерлей Рамана, саўладальнік рэкламнага агенцтва, адзначыў, што людзі павінны прыходзіць у бар, гаманіць з сябрамі і жыць у рэальным свеце хоць бы пару гадзін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?