Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі вызначае вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пры пераменнай воблачнасці ападкаў па краіне не чакаецца. Вецер паўночны ўмераны. Максімальная тэмпература паветра днём складзе +19 .. +24 ° С.

У бліжэйшыя суткі, 13 чэрвеня, Беларусь застанецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у прахалоднай паветранай масе. Захаваецца сухое і малавоблачнае надвор'е.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны можа згушчацца туман.

Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе +5 .. +11 ° С, па паўднёвым усходзе яна не апусціцца ніжэй за +14 ° С, максімальная днём апынецца ў межах +20 .. +26 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?