Дзве грамадзянкі Францыі і грамадзянка Германіі, актывісткі руху Femen, асуджаныя ў Тунісе на чатыры месяцы пазбаўлення волі за акцыю ў напаўаголеным выглядзе ў падтрымку затрыманай паплечніцы Аміны Тайлер.

Палін Ілье, Маргарыт Стэрн і Жазэфіна Макман правялі сваю акцыю 29 мая. Гэта стала першым перформансам руху ў арабскай краіне.

Сама Тайлер чакае рашэння суда, пасля таго як напісала слова «Femen» на сцяне непадалёк ад галоўнай мячэці горада Кайруан, а ў сакавіку ў інтэрнэце з’явіліся яе фатаграфіі з аголенымі грудзьмі.

На целе дзяўчыны быў надпіс «my body is my own» [маё цела належыць мне].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?