Паводле звестак агенцтва, улады заявілі аб правядзенні рэферэндуму, на якім будзе абмяркоўвацца план рэканструкцыі парка, будаўніцтва на тэрыторыі якога стала падставай для двухтыднёвых беспарадкаў.
«Правакатары, якія не падпарадкуюцца патрабаванням і застануцца на тэрыторыі парку, будуць мець справу з паліцыяй», - заявіў афіцыйны прадстаўнік кіруючай партыі Хусейн Селік.
26 мая ў Стамбуле пачаліся акцыі пратэсту супраць высечкі парку Гезі, затым дэманстрацыі перакінуліся на іншыя гарады. У ноч на 1 чэрвеня яны выліліся ў масавыя беспарадкі.
Паводле апошніх звестак, ахвярамі беспарадкаў у Турцыі сталі чатыры чалавекі, колькасць пацярпелых дасягае 5 тысяч.
0
0
0
0
0
0