Ніколь Келі стала Міс штата Аёва. Ніколь нарадзілася без часткі левай канечнасці, але жартуе, што яе ўкусіла акула.

23-гадовая Ніколь скончыла Універсітэт Небраскі па спецыяльнасці «тэатр і кіно», яна марыць быць рэжысёрам на Брадвеі.

Дзяўчына — бландынка з блакітнымі вачыма. Нішто не палохае «Міс Аёва 2013». Ніколь займалася дайвінгам, танцамі, бейсболам.

Дзяўчына збіраецца ўдзельнічаць у конкурсе «Міс Амерыка», што пройдзе ў верасні, каб у тым ліку прыцягнуць увагу да праблем людзей з аналагічнымі праблемамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?