Частыя паездкі ў Польшчу сталі прычынай таго, што супрацоўнікі Упраўлення КДБ па Гарадзенскай вобласці амаль тры гадзіны дапытвалі двух выпускнікоў мясцовага кулінарнага каледжу.

Хлопцаў (па просьбе маладзёнаў не называем іх імёнаў) трымалі ў адным з кабінетаў кдбэшнага цэнтральнага будынку па вуліцы Тэльмана, 10. Два следчых, адзін з якіх адрэкамендаваўся Аляксандрам Іосіфавічам, настойліва распытвалі, ці ня маюць маладзёны дачынення да тэлеканалу БЕЛСАТ. Калі хлопцы заявілі што іх паездкі ў Польшчу мелі толькі прыватны характар, кадэбісты пачалі запалохваць хлопцаў крымінальным кодэксам, а менавіта артыкуламі пра шпіянаж і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь:

Дашлі і ты сваю навіну!

«Нам сказалі, што па адным артыкуле нам дадуць 3 гады, а па другім – 2 гады. Яшчэ яны пабачылі ў нас на руках фенькі з бусінаў - то чамусьці заявілі, што ў турме “такіх любяць»!, - абураюцца хлопцы. Калі падчас допыту адзін з хлопцаў папрасіўся ў прыбіральню, следчы прымусіў яго рабіць усе справы пры адчыненых дзявярах і ў сваёй прысутнасці. На развітанне кадэбісты выказалі жаданне выклікаць на допыт бацькоў маладзёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?