Вярхоўны суд Расіі ў чацвер яшчэ раз прызнаў законным рашэнне ўрада аб увядзенні ў краіне круглагадовага летняга часу.

Суд адхіліў апеляцыйную скаргу прэзідэнта "Лігі абароны пацыентаў" Аляксандра Саверскага, які заяўляў, што адмова ад пераходу на зімовы час парушае правы грамадзян і негатыўна ўплывае на здароўе, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Штогадовы пераход з зімовага на летні час і наадварот быў адменены ў 2011 годзе ўказам прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева.

Нагадаем, што следам за Расіяй адмяніла пераход на летні/зімовы час і Беларусь, а Еўропа працягвае пераводзіць стрэлкі.

Таму розніца ў часе паміж Мінскам і Варшавай з канца кастрычніка па канец сакавіка ў нас складае дзве гадзіны, з канца сакавіка па канец кастрычніка — адну гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0