Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня падпісаў указ № 268, які датычыцца дзейнасці дзяржаўнай установы «Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь».
Як паведаміла
У ім, у прыватнасці, прадугледжваецца ўстанавіць парадак збірання платы за праезд транспарту па платных дарогах Беларусі.
Дакументам даецца магчымасць выкарыстання «паліўнай карты», эмітаванай для аплаты праезду па платных дарогах краіны ў межах функцыянавання сістэмы электроннага збору платы.
«Паліўная карта» — гэта электронная прылада, што выкарыстоўваецца для аплаты праезду транспарту па платных дарогах у межах дзеяння сістэмы электроннага збору такой платы. Па сутнасці гэта аналаг банкаўскай карткі, якая выкарыстоўваецца перавозчыкамі большасці краін, у тым ліку Беларусі, для аплаты паслуг за мяжой (плата за паліва, праезд і купля спадарожных тавараў на АЗС).
Даецца таксама магчымасць унясення ўласнікам (уладальнікам) транспартнага сродку, які не з’яўляецца рэзідэнтам Беларусі, платы ў беларускіх рублях, расійскіх рублях, еўра ці доларах ЗША. Рэалізацыя кантрольных функцый Транспартнай інспекцыі будзе ажыццяўляцца шляхам мабільнага кантролю ў кругласутачным рэжыме.
Акрамя таго, у сувязі са зменай наймення РУП «Белаўтастрада» на ДУ «Белаўтастрада» ўнесены адпаведныя змяненні ў прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць гэтай арганізацыі.
«Рэалізацыя палажэнняў указа дазволіць завяршыць фарміраванне нарматыўнай прававой базы, неабходнай для эфектыўнага функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспарту па дарогах краіны», — гаворыцца ў паведамленні