Чатыры жыхары Мінска, якія загінулі 5 чэрвеня ў выніку сутыкнення «Audi 100» з аўтафурай «Iveco» на трасе Мінск — Віцебск каля вёскі Верабкі Лепельскага раёна, ездзілі ў Віцебск па наркотыкі.

Аператыўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС выявілі, што маладыя людзі закупіліся ў Віцебску наркотыкамі.

Перад вяртаннем у Мінск яны ўжывалі метадон і курыльныя сумесі. У салоне іх аўтамабіля былі выяўлены шпрыцы і пакуначкі з рэчывам белага колеру.

Акрамя таго, месяцам раней адзін з іх у Мінску трапіў у ДТЗ разам са сваім сябрам, што знаходзіўся за рулём у стане наркатычнага ап'янення. 28-гадовы мінчук тады ў коме трапіў шпіталь, дзе дактары выратавалі яму жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?