Фота www.slubice24.pl.
На гэтым здымку Вераніцы Себасцяновіч 25 гадоў. За спінай у яе чатыры гады сталінскіх лагераў. Фота з прыватнага архіва.
19 чэрвеня ў Шчучыне будзе суд над82-гадовай Веранікай Себасцяновіч. Жанчына абвінавачваецца ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — устаноўцы крыжа па камандзіру Арміі Краёвай. «Наша Ніва» пагутарыла са спн. Себасцяновіч.
«Мне 82 гады, і мяне судзяць за нешта. Я не ведаю нават, за што… Што я арганізавала гэтых людзей. Няўжо я магу сабраць людзей? Мы наогул не ведалі, што людзі прыйдуць. Людзі даведаліся, што будзе малітва, што будзем асвячаць крыж, і папрыходзілі. А пры чым тут я?» — дзівіцца жанчына.
Вераніка Себасцяновіч была сувязной Арміі Краёвай пад псеўданімам «Ружачка». За гэта яе,20-гадовую , арыштавалі ў1951-м і асудзілі на бясконцыя 25 гадоў. У выніку яна правяла ў савецкім канцлагеры чатыры гады і выйшла на свабоду пасля смерці Сталіна.
На Гродзеншчыне жывуць каля 70 чалавек, якія так ці іначай былі звязаныя з Арміяй Краёвай. Тыя з іх, што «на хаду», як кажа жанчына, прыехалі на ўсталяванне крыжа.
Вераніка жыве ў горадзе Скідаль, а крыж знаходзіцца ў вёсцы Рачкаўшчына Шчучынскага раёна. Менавіта там загінуў у 1949 годзе палявы камандзір Арміі Краёвай Анатоль Радзівонік, вядомы пад сваёй падпольнай мянушкай «Олех», і яшчэ 11 партызан.
Людзі вакол спн. Себасцяновіч здзіўленыя, што іх старэнькую суседку будуць судзіць: «Я камусьці сказала — здзіўленыя, канечне, што мяне ў такім узросце прыцягваюць за крыж. А за крыж я жыццё аддам. Я верыла, і веру. І для мяне гэта найважнейшае — Бог і крыж».
Армія Краёва — польскае ўзброенае падполле — вяла партызанскую вайну супраць саветаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў міжваенны час належала Польшчы.У гады вайны і пасля яе АКоўцы здзяйснялі таксама акты тэрору супраць беларускіх актывістаў і праваслаўнага насельніцтва. Для ўладаў РБ Армія Краёва застаецца табу, бо яна змагалася супраць савецкай улады. У Польшчы ветэраны АК лічацца героямі.
Дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі ацэньваецца неадназначна. Навошта ў такой сітуацыі ставіць помнікі яе ветэранам, ці не падзеліць гэта людзей?
«Я лічу так: чалавек, які нарадзіўся і памёр, мае права на пасмяротны крыж, — кажа
* * *
Іншае меркаванне. Анатоль Сідарэвіч: Нельга забываць пра злачынствы АК