На пажары ў Мінску раніцай 15 чэрвеня загінула дзяўчына, а яе маці атрымала апёкі 40% цела.

Як паведамілі БелаПАН у Мінскім гарадскім упраўленні МНС, інфармацыя аб пажары ў прыватным двухпавярховым жылым доме па 2-м Брэсцкім завулку паступіла ратавальнікам у 7.40 ад суседзяў. Пасля прыбыцця пажарных да месца выкліку па ўсёй плошчы прыватнага двухпавярховага двухкватэрнага цаглянага дома (20×15 метраў) і цаглянай прыбудовы (6×6 метраў) гарэлі драўляныя элементы і маёмасць.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС суседка выратавала гаспадыню кватэры, якая брыгадай «хуткай» была дастаўлена ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з дыягназам «апёкавая хвароба, тэрмічны апёк полымем тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў, галавы, шыі, плошча 1-3-й ступеняў (40% цела), тэрмаінгаляцыйная траўма цяжкай ступені, атручванне чадным газам, дымавая таксічная інгаляцыя».

Пасля ліквідацыі пажару ў жылым пакоі прыбудовы было знойдзена цела загінулай дачкі гаспадыні 1990 г.н.

Агнём знішчаны дах жылога дома і прыбудовы, пашкоджаны драўляныя элементы канструкцый дома, хатняе маёмасць на плошчы 200 кв. метраў і прыбудовы на плошчы 36 кв. метраў.

Пажар быў ліквідаваны ў 9.03. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?