Парушэнні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў выяўлены ў 155 (24%) з 638 зон адпачынку, правераных спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы з 7 па 13 чэрвеня, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У выніку праверак у дачыненні да вінаватых службовых асоб складзена 15 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, выдадзена 13 прадпісанняў і 106 рэкамендацый па ўстараненні недахопаў, накіравана 55 лістоў у мясцовыя органы выканаўчай улады і кіравання, 112 — у ведамствы.

За гэты перыяд былі ўзяты 1.020 проб вады, 68 з якіх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам: 20 (1,96%) — па мікрабіялагічных паказчыках, 48 (4,7%) — па санітарна-хімічных.

У Беларусі абмежавана або прыпынена эксплуатацыя 16 зон адпачынку, якія не адпавядаюць эпідэміялагічным крытэрыям бяспекі або санітарна-тэхнічным патрабаванням.

Так, прыпынена эксплуатацыя шасці зон адпачынку каля водных аб`ектаў: правы бераг пляжа «Цэнтральны» ў Брэсце, пляж РУП «Брэсцкае аддзяленне БелЧ» у Брэсцкім раёне, пляжы на азёрах горада Шчучын і вёскі Гурнафель Шчучынскага раёна, пляж № 3 «Форштат» на рацэ Бярэзіна ў Бабруйскім раёне і гарадскі пляж у Клімавіцкім раёне.

Купанне дзяцей абмежавана ў 10 зонах адпачынку: у вадаёме вёскі Вялікія Косічы ў Брэсцкім раёне, на левым беразе пляжа «Цэнтральны» і на пляжы «Усход» у Брэсце, на рацэ Ведзьма ў Ляхавічах, на пляжы ў Рэчыцы, у зоне адпачынку на рацэ Ведрыч у Рэчыцкім раёне, у возеры Кань-Белае ў вёсцы Азёры Гродзенскага раёна, на пляжы «Цэнтральны» ў Гродне, у сажалках вёсак Луцкаўляны і Сухаўляны Гродзенскага раёна.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?