Украіна: кандыдатам ад «Бацькаўшчыны» будзе Юлія Цімашэнка
Пра гэта заявіў новаабраны старшыня палітрады партыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк пасля аб’яднальнага з’езда ў Кіеве.
Кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне будзе Юлія Цімашэнка. Пра гэта заявіў новаабраны старшыня палітрады партыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк пасля аб’яднальнага з’езда ў Кіеве.
З’езд партыі «Бацькаўшчына» прагаласаваў за аб’яднанне з «Фронтам змен», які перад гэтым прыняў рашэнне аб самароспуску.
Віцэ-прэм’ер Украіны Аляксандр Турчынаў паведаміў, што акрамя «Фронту перамен» да «Бацькаўшчыны» таксама далучылася партыя «Рэформы і парадак», акрамя таго будзе аб’яднанне з многімі прадстаўнікамі «Народнага Руху» і «іншымі незалежнымі палітыкамі, якія маюць смеласць сёння разам стаяць і супрацьстаяць цяперашняму рэжыму».
Выбары прэзідэнта на Украіне павінны прайсці ў 2015 годзе.
Паводле Бі-Бі-Сі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ