Турэцкая паліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў на плошчы Таксім і ў парку Гезі вадамёты і слезацечны газ.

Раней прэм'ер Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган запатрабаваў ад удзельнікаў пратэсту разысціся да пачатку правядзення ў нядзелю акцыі кіроўнай партыі.

Пратэстоўцы адмаўляюцца разыходзіцца, нягледзячы на абяцанне прэм'ера прыпыніць праект забудовы парку Гезі да рашэння суда.

Прэс-сакратар урада раней сказаў, што ніякіх спроб пачаць будоўлю ў парку не будзе, пакуль суд не вырашыць, ці адпавядае праект закону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?