Бізнэсмэн і вынаходнік Пол Сорас, старэйшы брат мільярдэра Джорджа Сораса, памёр у Нью-Ёрку ва ўзросце 87 гадоў.
Сорас пакутаваў ад некалькіх цяжкіх хваробаў, сярод якіх былі рак і хвароба Паркінсана.
Вядомасць Палу Сорасу прынеслі распрацоўкі ў галіне партовых сістэм пагрузкі сыпкіх матэрыялаў. Яго тэхналогіямі карыстаюцца цяпер у партах 91 краіны.
Акрамя таго, Сорас і яго жонка Дэйзі з'яўляюцца заснавальнікамі дабрачыннага фонду Paul and Daisy Soros Fellowships for New Americans, якія займаецца праблемамі імігрантаў, дапамагаючы ім атрымаць адукацыю і ўладкавацца на працу.
0
0
0
0
0
0