Прадпрымальнікі на ніжняй пляцоўцы рынка «Цэнтральны» з самай раніцы стаяць побач з працоўнымі месцамі і не пачынаюць працы. Большасць гандляроў на рынку «Паўднёвы» таксама не прыступілі да працы.

Такім чынам, частка гродзенскіх прадпрымальнікаў з рынкаў «Цэнтральны» і «Паўднёвы» вырашылі выказаць пратэст супраць увядзення ўрадам Беларусі з 1 ліпеня чарговай абавязковай сертыфікацыі тавараў.

Прадпрымальнікі перакананыя, што гэта прывядзе найперш да «вымывання» з продажу танных тавараў і значнага падаражэння іншых. А значыцца, многім давядзецца закрыць свой бізнэс.


Цяпер дастаткова мець сертыфікат, які выдае фабрыка альбо той аптовы прадавец, у якога тавар купляўся. Аднак з 1 ліпеня ўсё кардынальна змяняецца. Пасля стварэння Мытнага саюза Расіі, Казахстана і Беларусі згодна з Адзіным мытным рэгламентам сертыфікат якасці можна браць толькі ў спецыяльных цэнтрах. 

На кантроль для атрымання сертыфіката трэба прынесці як мінімум пяць узораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?