Дзяржаўны камітэт абароны КНДР распаўсюдзіў у нядзелю дакумент, у якім гаворыцца, што Пхеньян прапаноўвае ЗША правесці перамовы на вышэйшым узроўні.

«Калі ЗША шчыра жадаюць разрадзіць напружаную абстаноўку на Карэйскім паўвостраве і ўсталяваць мір і стабільнасць у рэгіёне, яны не павінны выступаць супраць збліжэння і дыялогу», — гаворыцца ў паведамленні Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК).

Акрамя таго, Паўночная Карэя прапанавала ЗША самім абраць час і месца для правядзення перамоваў.

Рэакцыі Вашынгтона пакуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?