Выпадак здарыўся ў суботу ў в. Вязынка Маладзечанскага раёна, паблізу помпавай станцыі прыкладна ў 16.44.

Кіроўца легкавога аўтамабіля «Фольксваген Гольф» не даў рады кіраванню і з’ехаў у канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (шырыня 14 метраў, глыбіня 3 метра). Аўтамабіль знаходзіўся ў вадзе на адлегласці 7 метраў ад берага.

Са слоў відавочцаў, кіроўца самастойна выбраўся праз бакавое акно аўтамабіля і, але не дабраўшыся да берага, патануў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?