Трэніруе беларусак літоўскі спецыяліст Рымантас Грыгас
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе (галоўны трэнер — Рымантас Грыгас) атрымала сёння другую перамогу на чэмпіянаце Еўропы, што праходзіць у Францыі. Дзяўчаты выйгралі ў зборнай Харватыі — 57:43 (15:12, 11:15, 18:7, 13:8) .
Найлепшай у нашай зборнай была сёння Алена Леўчанка — 13 ачкоў + 13 радбораў.
Нагадаем, што ўчора беларускі разграмілі Чэхію — 60:39.
У панядзелак пройдзе заключны матч групавога турніру (з Літвой, 13:25), аднак беларускі ўжо гарантавалі сабе месца ў наступным раўндзе.
0
0
0
0
0
0