Швецыя займае першае месца ў рэйтынгу раўнапраўя палоў сярод усіх краін ЕС. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя на сайце Еўрапейскага інстытута гендарнай роўнасці.

У аснове рэйтынгу ляжыць індэкс гендарнай роўнасці, які ўвабраў у сябе шэсць паказнікаў: праца, улада, веды, грошы, здароўе, час.

Швецыя набрала 74,3 бала з магчымых 100 балаў.
Следам за ёй ідуць Данія (73,6) і Фінляндыя (73,4). Апошнія месцы рэйтынгу займаюць Балгарыя і Румынія, у іх 37,0 і 35,3 бала адпаведна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?