Фота gp.by.

Фота gp.by.

Фота gp.by.

Фота gp.by.

Клубніцы — вялікі сезонны бізнэс на Лунінецкім і Жыткавіцкім Палессі. Фота Вольгі Хвоін, novychas.info.

Клубніцы — вялікі сезонны бізнэс на Лунінецкім і Жыткавіцкім Палессі. Фота Вольгі Хвоін, novychas.info.

Прыкладна ў 23.30 у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці на дарозе мяжа РФ — Гомель — Кобрын і ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці на аўтадарозе Мінск — Мікашэвічы невядомыя, рухаючыся на двух аўтамабілях, пераследвалі аўтамабіль ГАЗ-3302. Па машыне зрабілі некалькі стрэлаў з паляўнічай стрэльбы.

У выніку абстрэлу пашкоджаны колы, пасажырскія дзверы, рэгістрацыйны знак, задні ліхтар бартавы машыны, у якой перавозілася 500 кг клубніцаў. Кіроўца і пасажыр, абодва жыхары Мінска, не пацярпелі.

Пацярпелыя патэлефанавалі ў міліцыю. На месца здарэння выехалі супрацоўніік ДАІ, якія неслі службу ў мястэчку Ленін. Інспектары пачалі пераслед на службовым аўтамабілі з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Кіроўцы не падпарадкаваліся законным патрабаванням аб прыпынку транспартных сродкаў і адарваліся ад пагоні.

Пры аглядзе месца здарэння выяўленыя і канфіскаваныя шрот, скрынка з-пад паляўнічых патронаў 16 калібру. Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?