Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, тавараабарот з краінамі Еўрапейскага саюза ў студзені-красавіку 2013 года знізіўся на 28,7% і склаў 7 млрд. 396,6 млн. долараў.
Летась за гэты перыяд тавараабарот узрос на 46,1%.

За студзень-красавік гэтага года экспарт зменшыўся на 46,3% (4 млрд. 226 млн. долараў), імпарт узрос на 26,2% (3 млрд. 170,6 млн. долараў). Станоўчае сальда склала 1 млрд. 55,4 млн. долараў.

Экспарт тавараў у Расію склаў 5 млрд. 271,2 млн. долараў ЗША, што на 3,9% больш, чым за студзень-красавік 2012 года; імпарт з Расіі — 7 млрд. 630,1 млн. (на 25,2% менш).

Аб’ём экспарту ва Украіну дасягнуў 1 млрд. 360,7 млн. долараў (на 15,7% менш), імпарту ў Беларусь — 706,2 млн. (на 23,1% больш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 1 млрд. 923 млн. долараў (на 51,2% менш за паказчык студзеня-красавіка 2012 года), імпартавана — на 123,4 млн. (на 1,9% менш).

Экспарт у Германію склаў 573,8 млн. (на 4,8% менш), імпарт — 1 млрд. 4,7 млн. (на 48,7% больш).

У Кітай экспартавана тавараў на 250 млн. (на 84,1% больш), імпартавана — на 823 млн. (на 42,7% больш).

Экспарт у Польшчу склаў 257,3 млн. (на 24,3% менш), імпарт — 452,3 млн. (на 16,4% больш).

Экспарт у Італію дасягнуў узроўню 384 млн. (на 27,1% больш), імпарт — 300,9 млн. (на 14,9% больш).

У Злучанае Каралеўства экспартавана тавараў на 268,8 млн. (у 3 разы больш), імпартавана — на 111 млн. (на 10,2% больш).

У Літву аб’ём экспарту знізіўся да 284 млн. долараў (на 29,7% менш), імпарт павялічыўся да 118,7 млн. (на 32,2% больш).

Рэзка скараціўся экспарт у Латвію — на 88,8% да 184,9 млн. долараў, імпарт узрос на 31,7% і склаў 51,3 млн. долараў.

У ЗША экспарт дасягнуў 29,9 млн. долараў (на 35,4% больш), імпарт — 174,9 млн. (на 6,7% больш).

У Францыю экспарт склаў 26,1 млн. долараў (на 53,4% больш), імпарт — 161,8 млн. (на 23,9% больш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?