Эрдэм Гюндуз — у белай кашулі.

Эрдэм Гюндуз — у белай кашулі.

Адзін з пратэстоўцаў у Стамбуле на працягу васьмі гадзін прастаяў моўчкі, гледзячы на ​​партрэт заснавальніка сучаснай свецкай Турцыі Мустафы Кемаля Атацюрка.

Мастака Эрдэма Гюндуза назвалі «мужчына, які стаяў». Яго перформанс сабраў сотні чалавек, якія далучыліся да яго на плошчы Таксім і прастаялі там.

Гюндуз з’явіўся на плошчы Таксім каля 18:00 гадзін па мясцовым часе ў панядзелак і заставаўся там да другой гадзіны ночы, калі паліцыя пачала разгон.

«Я нішто… Важная ідэя…
Чаму людзі супрацівяцца ўраду. Урад не хоча зразумець, не спрабуе зразумець, чаму людзі выйшлі на вуліцы. Гэта сапраўдны маўклівы супраціў. Спадзяюся, што людзі спыняцца і падумаюць: што адбылося?»
Яго пратэст хутка стаў папулярным сярод пратэстоўцаў. Хэштэг «duranadam» («мужчына, які стаяў») выйшаў у лідары ў турэцкім сегменце Twitter у аўторак раніцай.

Пратэст Гюндуза рэзка кантрастуе з жорсткімі сутыкненнямі апошніх тыдняў, у якіх каля 5000 чалавек былі параненыя і прынамсі чацвёра загінулі.

На наступны дзень міністр унутраных справаў паабяцаў што не будзе разганяць такіх маўклівых пратэстаў, бо «яны не перашкаджаюць грамадзянам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?