Аб’ём экспарту беларускіх нафтапрадуктаў у студзені-красавіку 2013 года знізіўся на 16,7% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За чатыры месяцы пастаўлена 5 млн. 352,8 тыс. тон гэтай прадукцыі, у тым ліку ў краіны СНД — 1 млн. 495,3 тыс. тон (на 11,4% больш), у далёкае замежжа — 3 млн. 857,5 тыс. тон (на 24,1% менш).

Сярэдняя экспартная цана знізілася на 9,4% і склала 790 долараў за тону, у тым ліку для паставак у СНД — 885 долараў (на 11,5% менш), далёкага замежжа — 753 долары (на 10,2% менш).

У студзені-красавіку з Расіі было імпартавана 7 млн. 364,8 тыс. тон нафты (на 0,6% менш) пры сярэдняй цане 383 долары за тону (на 13,4% менш).

Рэзка знізіўся імпарт нафтапрадуктаў — на 98,6% да 59,9 тыс. тон па сярэдняй цане 890 долараў за тону (на 43,6% больш).

Прыроднага газу за студзень-красавік было пастаўлена з Расіі 7,8 млрд. куб. м (на 1,9% менш) па сярэдняй цане 163 долара за тыс. куб. м (на 3,1% менш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0