Адзін з заснавальнікаў рэсурсу The Pirate Bay Готфрыд Свартхольм будзе выдадзены Даніі, дзе ён паўстане перад судом па абвінавачванні ва ўзломе баз дадзеных.
Пра гэта паведамляе партал TorrentFreak. Дата выдачы пакуль невядомая, бо спачатку Свартхольм павінен дачакацца вердыкту суда на сваёй радзіме ў Швецыі, дзе яго таксама судзяць за хакерскую дзейнасць.

Рашэнне аб тым, што Свартхольм можа быць экстрадаваны ў Данію, прыняў суд акругі Нака. Калі Свартхольма прызнаюць вінаватым у Швецыі, то дата яго экстрадыцыі ў Даніі будзе залежаць ад атрыманага на радзіме тэрміну. Акрамя таго, абарона Свартхольма зможа абскардзіць рашэнне суда.

Свартхольма абвінавачваюць у крадзяжы дадзеных кампаніі CSC, звязанай з урадам.
У ліку іншага, яму атрымалася выкрасці звесткі, якія належалі дацкай паліцыі. Разам са шведам па справе праходзіць яго меркаваны саўдзельнік - 20-гадовы датчанін, арыштаваны 5 чэрвеня.
Сярод выкрадзеных звестак - нумары сацыяльнага страхавання мясцовых жыхароў і інфармацыя аб асобах, якія адшукваюцца ў дзяржавах Шэнгенскай зоны.
Паліцыя таксама не выключае, што зламыснікі маглі атрымаць доступ да дадзеных іншых ведамстваў, аднак пацверджанняў гэтаму няма. За злачынствы, у якіх абвінавацілі Свартхольм і яго саўдзельніка, дацкія законы прадугледжваюць да шасці гадоў турмы.
Готфрыд Свартхольм быў дэпартаваны з Камбоджы ў Швецыю восенню 2012 г.
Адразу пасля гэтага яго абвінавацілі ў хакерскім нападзе на кампанію Logica, што захоўвала дадзеныя шведскіх падатковых органаў.

У красавіку 2013 года яму таксама прад'явілі абвінавачванні ў махлярстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?