У Вене малады бомж прызнаўся, што ён забіў свайго суседа па прыюце, пасьля чаго з’еў нутраныя ворганы і мозг забітага.

19‑гадовы Робэрт А. абвінавачваецца ў забойстве 49‑гадовага суседа па пакоі. Ён разьбіў чэрап цяжкай жалезнай балванкай, пасьля чаго выразаў кішкі мясьніцкім нажом. Паводле сьледзтва, забойства адбылося 3 дні таму і было знойдзена ўчора, калі прыбіральшчыца зайшла ў прыют. Мужчына нібыта расказаў ёй пра забойства і папрасіў праінфармаваць паліцыю. Афіцэры паліцыі знайшлі труп ў лужыне крыві, з часткамі цела, раскіданымі па ўсім пакоі, а на кухні — напаўзьедзеныя ворганы на талерцы.

Малады хлопец сядзеў побач з ахвярай, у вопратцы, прамоклай ад крыві. Ён нібы прывітаў паліцыянтаў словамі: «Зірніце, што здарылася». Паводле яго словаў, ён паспрачаўся з забітым. Паліцэйскі следчы потым сказаў: «Мы павінны быць падрыхтаванымі да падобных сытуацый, але гэта перавышае межы ўяўленьня».

Мужчыны жылі ўдваёх у прыюце — двухпакаёвай кватэры прыватнай грамадзкай арганізацыі, якую часткова фінансуюць гарадзкія ўлады. Жыхароў штотыднёва наведвалі сацыяльныя работнікі.

Робэрт А. трапіў сюды ў гэтым месяцы, другі мужчына, Ёзаф С. быў зарэгістраваным ад ліпеня.

Яраслаў Сьцешык, паводле Timesonline

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0