Гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях. Падчас Другой Сусветнай вайны шатландскі батальён трапляе ў палон да японцаў. Спрабуючы выжыць ў нечалавечых умовах, кожны з іх змяняецца — хтосьці рыхтуе помсту, а для іншых палон робіцца падставай задумацца пра сэнс існавання і змяніць сваё жыццё назаўсёды.

«Які кошт літасці? Хто мой бліжні? Колькі разоў я мушу дараваць брату? Што значыць — любіць ворагаў сваіх? І што дасць чалавек у выкуп за душу сваю? Гэтыя пытанні сталі перада мной у лагеры. Адказы… змянілі маё жыццё назаўжды».

Рэжысёр: Дэвід Л. Канінгам.

У ролях: Роберт Карлайл, Кіфер Сазэрлэнд, Марк Стронг, Кіран Макэнамін

Музыка: Мойрэ Брэнан (Clannad).

У чацвер, 20 чэрвеня, а 19-й гадзіне ў пляцоўцы МЕ100.

Кошт уваходнага квітка: 20 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?